“Валошкі” ад HONAR. Новая жаночая калекцыя з нацыянальнай рысай
Напярэдадні лета, 3 траўня 2016 года, брэнд HONAR прэзентуе новую жаночую калекцыю. Асноўным матывам калецыі сталі кветкі валошкі ці васількі, што лічацца адным з сімвалаў Беларусі. Сінія валошкі з’яўляюцца на палях і паабапал дарог толькі летам. Брэнд HONAR прапануе ўпрыгожыць нашыя гарады гэтымі кветкамі ўжо вясною!
Калекцыя прызначана для актыўных гарадскіх дзяўчат і жанчын. Аснова лінейкі — сукенкі, блузы, спадніцы ды нагавіцы з аўтарскай вышыўкай. Калекцыя з’яўляецца развіццём ідэй, што ад самага пачатку свайго існавання развівае брэнд HONAR: сучаснае адзенне з нацыянальнай рысай. Гэтым разам акцэнт зроблены на валошках, пры гэтым ёсць мадэлі, што ўпрыгожаны і вышыўкай з арнаментам.
Сузаснавальнік брэнда HONAR Карына Адзесенка: “Гэтая калецыя мае новы сімвал, які падтрымлівае тое, што блізка нам, можна сказаць, нашую філасофію: Беларусь самадастатковая краіна, якой ёсць чым ганарыцца! Мы хочам, каб нашае адзенне гэта падкрэслівала, развівала цікаваць да беларускага, давала людзям упэўненасць і натхненне!”
Матэрыялы, што прымяняюцца для пашыву адзення натуральныя: бавоўна, лён, віскоза. Некаторыя мадэлі новай калекцыі эксклюзіўныя і выпушчаны ў колькасці 4-5 адзінак. У асноўным колеры калекцыі падрымліваюць летнія матывы — блакітны, сіні, аліўкавы і бірюзовы; таксама выкарыстоўваюцца і больш традыцыйная гама — бэжавы, шэры, чорны. Аксэсуары спецыяльна для калекцыі створаны брэндам Woodenfind. Гэта бранзалеты і завушніцы ручной работы з дрэва і метала.
Новая калекцыя адзення “Валошкі” ад HONAR а таксама аксэсуары Woodenfind паступяць у продаж 3 траўня 2016 года. Набыць адзенне можна праз фірмовую інтэрнэт-краму honar.by. У сярэдзіне траўня HONAR плануе прэзентаваць новую мужчынскую калекцыю адзення.
Будзьце ў трэндзе з нашым парталам vtrende.by i адзеннем ад HONAR!