HONAR выпускае новыя мужчынскія кашулі і анансуе пачатак продажаў у Гародні

Беларускі брэнд HONAR прэзентуе калекцыю мужчынскіх кашуль. Новыя мадэлі развіваюць ідэі брэнда і спалучаюць сучасны дызайн і вышыўку на аснове беларускіх арнаментаў. Галоўны колер калекцыі блакітны і яго адценні: ад цёмных да светлых варыянтаў. Аўтары запэўніваюць, што добрае спалучэнне з нядаўняй жаночай калекцыяй “Валошкі” гарантавана.

Сузаснавальнік брэнда HONAR Павел Доўнар: “Попыт на беларускія рэчы, зробленыя з густам толькі павялічваецца. Хоць у нашых гарадах пакуль мала мужчын апранутых стылёва, будзем спадзявацца, што, у тым ліку, і нашымі намаганнямі ўдасца палепшыць сітуацыю і, пры гэтым, захаваць сваю беларускую адметнасць.”

24 траўня адзенне брэнду можна будзе ўбачыць на уласныя вочы і прымераць у Горадні ў краме “Цудоўня”, што размешчана ў цэнтры горада на вуліцы Вялікай Траецкай, дом 14. Зараз жа новая калецыя даступна для замовы праз фірмовую інтэрнэт-краму honar.by. Усе рэчы брэнда вырабляюцца ў Беларусі з натуральных еўрапейскіх і айчынных тканін: бавоўна і лён і ўпрыгожаны аўтарскай вышыўкай.

Vtrende TV