"Адзенне HONAR - гэта той брэнд, які можа якасна папулярызаваць Беларусь і беларускае як унутры краіны, так і за яе межамі", - адзначаюць яго заснавальнікі Павел Доўнар і Карына Адзесенка.
Аляксандр Яраслаўцаў (тэлевядучы, кіраўнік ICON Magazine)
- Раскажыце, калі ласка, аб стварэнні брэнда HONAR.
- Мы імкнемся паказаць, што беларускія традыцыі можна з поспехам адаптаваць да сённяшніх патрэбаў чалавека. Нягледзячы на глабалізацыю, а магчыма і дзякуючы ёй, у чалавека абвастраецца патрэба ў вылучэнні сярод іншых. Гэта і нараджае попыт на такога кшталту ідэі. Брэнд мы стварылі, бо нам хацелася самім мець такое адзенне, а яго ніхто не рабіў. Два гады таму брэнд HONAR пачаў сваё існаванне, і сёння мы з упэўненасцю кажам, што ў Беларусі можна рабіць якасныя рэчы абапіраючыся на свае культурныя асаблівасці. Прычым нашае адзенне карыстаецца попытам не толькі ў Беларусі, але таксама ў ЗША, Польшчы, Чэхіі, Італіі і іншых краінах.
Запыталi пра канцепцiю брэнда, матэрыялы, адценні і беларускі арнамент.
- Брэнд HONAR рухаецца ў кірунку вытворчасці сучаснага беларускага адзення, якое можна насіць штодзень. Сёння мы выпускаем поўныя камплекты вопраткі, каб у чалавека не было праблем, што з чым спалучаць, штодзень насіць беларускае, сучаснае і стылёвае. Мы плануем пашыраць асартымент і не засяроджваць увагу толькі на арнаменце, але працаваць і над папулярызацыяй іншых элементаў строяў, што былі на тэрыторыі Беларусі. Праз сваю дзейнасць мы хочам, каб цікавасць да беларускага ўзрастала.
Для пашыву вопраткі выкарыстоўваюцца пераважна натуральныя матэрыялы: бавоўна, лён ды віскоза. Амаль на ўсіх мадэлях адзення прысутнічае беларускі арнамент, які размяшчаецца як у звыклых месцах, так і ў нестандартных, напрыклад, на гузіках ці локцевых латках. Пры выкарыстанні аўтэнтычных сімвалаў і стварэнні калекцыі аўтары кіруюцца далікатнасцю і мінімалізмам.
- Для каго гэтае адзенне? Дзе можна прымерыць яго и набыць?
- Такое адзенне набываюць людзі, што хацелі б вылучыцца, выглядаць сучасна, але і несці нешта беларускае ў сваім вобразе. Мы працуем у так званым сегменце мідл маркета: дыяпазон коштаў — ад 500 тысяч да 1 400 000 бел.руб. (падкрэсліваае Карына Адзесенка). Набыць і паглядзець актуальныя прапановы ад HONAR можна на сайце honar.by, ёсць магчымасць прымераць адзенне ў шоў-руме брэнда па адрасе Куйбышава, 22 корпус 6 памяшканне 106.
- І апошняе пытанне, яно пра беларускую моду ўвогуле. Ці ёсць яна ў Беларусі?
- Мода ў Беларусі, безумоўна, ёсць, але ў сусветных маштабах пра Беларусь і беларускую моду мала вядома. У нас ёсць вялікая колькасць таленавітых дызайнераў адзення, ёсць добры комплекс лёгкай прамысловасці, ёсць кадры і выгоднае геаграфічнае становічша. Усё што нам патрэбна зрабіць - сабраць гэты пазл, тады, я ўпэўнены, Мінск стане міжнародным цэнтрам моднай індустрыі.
На гэтай аптымістычнай ноце партал vtrende.by заканчвае размову з заснавальнiкамi брэнда HONAR: Паўлам Доўнарам і Карынай Адзесенка.
Кацярына Коба (фотамадэль і тэлевядучая)
Будзьце ў трэндзе з нашым парталам vtrende.by i адзеннем ад HONAR!
Адрас: Куйбышава, 22 корпус 6 памяшканне 106
Тэлефон: +375 29 345 12 83 (10.00 - 20.00 штодзень)